Мінскі Цэнтр навуковых даследаванняў і праектавання (ЦНДП) распрацаваў гранатамёт «Авадзень-Р» — беларускую мадэрнізацыю савецкага РПГ-7 з новым «разумным» беларускім прыцэлам, піша партал janes.com

Стандартны савецкі аптычны прыцэл ПГО-7В тут заменены на новы прыцэл ПД-7, які мае дададзены лазерны дальнамер і балістычны камп'ютар, датчыкі тэмпературы, атмасфернага ціску і ветру. Да зброі можа мацавацца таксама прыбор начнога бачання. Да прыцэлаў маецца сучасная сістэма электразабяспячэння.

Такім чынам, як толькі цэль фіксуецца аператарам, прыцэл аўтаматычна карэктуе палажэнне прыцэльнай адметкі, а стралок павінен толькі націснуць на трыгер.

Гранатамёт можа страляць усімі гранатамі ад РПГ-7, у тым ліку найноўшымі тандэмнымі, фугасна-аскепкавымі, тэрмабарычнымі.

Савецкі РПГ-7 быў прыняты на ўзбраенне ў 1961 годзе, а зараз у свеце выраблена больш за 9 мільёнаў адзінак гранатамёта і ягоных копій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?