У месенджары Telegram з'явіліся званкі — цяпер карыстальнікі могуць камунікаваць не толькі звычайнымі і галасавымі паведамленнямі. Званкі працуюць і на iOS, і на Android. Пакуль тэлефанаваць могуць толькі карыстальнікі ў Заходняй Еўропе, астатнія рэгіёны дададуцца пазней.

У телеграме можна наладзіць, хто вам можа тэлефанаваць: усё, ніхто або толькі абаненты са спісу кантактаў, таксама можна выключыць асобнага карыстальніка.

Як абяцаюць распрацоўшчыкі, усе званкі зашыфраваныя. Каб пераканацца, што вы размаўляеце менавіта з тым чалавекам, каму тэлефануеце, дастаткова параўнаць эмодзі на экранах.

***

Telegram дадаў званкі адным з апошніх месенджараў. Тэлефанаваць можна ў WhatsApp, Facebook Messenger, Skype і іншых дадатках. У адрозненне ад Telegram, у гэтых сэрвісах таксама даступныя відэазванкі.

Тэлеграмам карыстаецца 100 мільёнаў чалавек у месяц, WhatsApp і Facebook Messenger выкарыстоўваюць па мільярду чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?