Арцём Скарабагаты апошнія тры дні правеў у камеры адзін. Хлопец, які вызваліў сяброў з «сіняга буса», атрымаў найвялікшы тэрмін — 15 сутак — з асуджаных за мітынг 15 сакавіка.

Арцёма разам з іншымі гвалтоўна выцягнулі з тралейбуса 37-га маршрута. Маладзён стаў вядомы дзякуючы таму, што здолеў адчыніць дзверы міліцэйскага мікрааўтобуса і выпусціць людзей. Самому збегчы не ўдалося. Арцём распавеў, як адважыўся на такі рызыкоўны крок:

«Я пабачыў, што ў дзвярах аўтобуса вырваная верхняя зашчапка. Мне заставалася прасунуць палец, каб заціснуць ніжнюю і адчыніць дзверы. Шкадую, што спыніў на скрыжаванні, а не падчас руху, бо маглі збегчы ўсе. Мяне самога пасля пабілі, але пасля двух гадоў тайскага боксу ўдары па галаве і корпусе не так адчуваюцца. Вось калі б павалілі і ўсе разам піналі, была б іншая справа».

Скарабагаты планаваў прабыць у Мінску адзін дзень, але застаўся на 15 сутак. Хлопец жыве і навучаецца ў Польшчы. Там яго чакалі два вялізныя сабакі, якіх хлопец забраў з прытулку.

Апошні раз Арцём знаходзіўся ў Жодзінскім ІЧУ пасля Плошчы—2006. «З таго часу нічога не змянілася, жудаснае харчаванне, адсутнічае гарачая вада, нас не вадзілі ў душ. Мы набіралі ваду ў пластыкавыя бутэлькі, ставілі на батарэю і абліваліся нагрэтай вадой».

Вострай праблемай для маладзёна сталася харчаванне, бо хлопец з'яўляецца веганам (не ўжывае мяса, рыбу і малочныя прадукты). Штодзённы рацыён арыштанта складала каша на сняданак і час ад часу бульбяное пюрэ на вячэру.

Арцёма прыехала сустракаць сям'я Скарабагатых. Усяго ў сям'і 11 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?