Злосць прагарае, а любоў разгараецца.
Баяцца, але пры гэтым не мітусіцца — першы крок да смеласці.
Не спяшайцеся ненавідзець і не марудзьце з дапамогай.
Зрабіце дапамогу прыемнай звычкай, накшталт ранішняй кавы.
Вазьмі з левай кішэні грош, аддай сябру на добрую справу — і знойдзеш у правай кішэні талер.
Далей ідзе не той, хто марыць пра перамогу, а той, хто бачыць шлях.
Калі вы стаялі локаць да локця, не забудзьцеся паціснуць адзін аднаму рукі.
Хто смяецца, той няскораны.
Увесну і мёртвае дрэва прачынаецца.
Беларусь — краіна, дзе бяруць пачатак рэкі. Іх вада паўсюль пройдзе, з прагных рук сплыве, выпрастае берагі, сточыць камень, спаленую зямлю зажывіць, кветкі натоліць, полымя залье. Будзьма як вада.
Беларуская Прыпяць. Фота Сяргея Плыткевіча.
0
0
0
0
0
0