Такой магчымасьці не выключае першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. 30 сакавіка, адказваючы на пытаньне ўдзельнікаў сэмінару аб міжнароднай дзейнасьці Беларусі, арганізаванага Нацыянальным сходам, ён сказаў:

«Такая магчымасьць цяпер вывучаецца. Мы выступаем за павелічэньне тэрміну. Ёсьць прапанова ўдвая павялічыць тэрмін знаходжаньня на нашай тэрыторыі замежнікаў бязь візы — зь пяці дзён удвая, а з улікам выходных да дванаццаці каляндарных сутак.

Але патрэбны нейкі час, каб улічыць усе аспэкты. Скажу шчыра, няпроста прымалася рашэньне і аб пяці днях. Аднак думка пра тое, каб падоўжыць замежнікам бязь візы час знаходжаньня ў Беларусі, у нас ёсьць».

5-дзённы бязьвізавы рэжым пачаў дзейнічаць 12 лютага. Ён прадугледжвае бязьвізавы ўезд у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» на тэрмін да 5 сутак для грамадзян 80 краін. Бязьвізавы рэжым распаўсюджваецца на 39 краін Эўропы, а таксама ЗША, Канаду, Інданэзію, Японію, Індыю і іншыя дзяржавы. На працягу году турысты могуць прыяжджаць у Беларусь бязь візы на пяць дзён неабмежаваную колькасьць разоў.

Сёньня БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўленьня спорту і турызму Менскага гарвыканкаму Сяргея Фурманава паведаміла, што бязь віз сталіцу наведалі каля 6 тысяч турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?