Антытэрарыстычная аперацыя была праведзеная італьянскімі сіламі правапарадку гэтай раніцай, перадаюць інфармагенцтвы.

Былі затрыманыя падазраваныя адразу ў трох гарадах — Венецыі, Местрэ і Трэвіза. Усе яны падазраюцца ў сувязях з радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі і нядаўна вярнуліся з Сірыі ў Італію, дзе пражывалі легальна.

Паведамляецца, што паліцыя даўно назірала за затрыманымі касаварамі, сачыла за іх рэакцыяй на тэракты ў сацсетках і адсочвала паведамленні. Па словах паліцыі, рашэнне аб затрыманні было прынятае пасля таго, як стала відавочнай станоўчая рэакцыя падазраваных на тэракт у Лондане на мінулым тыдні.

З траіх затрыманых аднаму яшчэ няма 18 гадоў. Яны пражывалі ў гістарычнай частцы Венецыі і там жа планавалі здзейсніць тэракт, падарваўшы знакаміты мост Рыяльта. У дамах затрыманых праводзяцца ператрусы, паліцыя правярае іх сувязі з ІД і іншымі патэнцыйнымі тэрарыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0