Упершыню ў Беларусі ў гарадскім грамадскім транспарце з'явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў. Пра гэта распавялі ў кампаніі velcom, забяспечыў рэалізацыю тэхнічнага рашэння.
На першым этапе Wi-Fi з'явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсуюць ў Гомелі па самым працялым аўтобусным маршруце №17 «мікрараён Клянкоўскі — Медгарадок». Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць да 80 пасажыраў.
Каб падлучыцца да Wi-Fi, пасажырам трэба прайсці ідэнтыфікацыю на спецыяльным партале. Пасля аўтарызацыі там на нумар тэлефона прыйдзе SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на партале.
Пілотны праект рэалізаваны ААТ «Гомельаблаўтатранс» і кампаніяй velcom. Сваім партнёрам для арганізацыі Wi-Fi-рашэнні мабільны аператар выбраў Cisco.
У бліжэйшы час у Гомелі з'явяцца яшчэ каля 100 Wi-Fi-аўтобусаў.
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары