Компанія Jobaria Defense Systems з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў распрацавала Калыскавую сістэму залпавага агню (Multiple Cradle Launcher, MCL). Яна адрозніваецца незвычайнай колькасцю ракет, якія могуць выстрэльвацца адначасова, піша сайт usarmy4life.com.

usarmy4life.com

usarmy4life.com

Гэта шматколавы трэйлер, на якім стаяць чатыры пускавыя ўстаноўкі для 240 122-мм ракет. Камп'ютарызаваная сістэма кіравання дазваляе запускаць усе ракеты адначасова альбо пакеты па 20 ракет. Усе 240 ракет могуць быць запушчаныя залпам за 2 хвіліны — такім чынам 2 ракеты будуць вылятаць кожныя 2 секунды.

Пасля запуску ракет комплекс можа адправіцца на новую пазіцыю ці перазарадзіцца на месцы.

Сістэма яўна зручная толькі на раўнінах ААЭ і на добрых дарогах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?