СМІ паведамляюць пра выбух у прыгарадзе французскай сталіцы. Паводле папярэдніх даных, гаворка не ідзе пра тэракт. Карнавал праходзіў у камуне Вільпэнт, дэпартамент Сен-Сен-Дэні. Паведамленні аб выбуху паступілі прыкладна ў палове шостай вечара па мясцовым часе.

На фотаздымках і відэа відаць языкі полымя

Да месца здарэння выехалі аварыйныя і выратавальныя службы. Мясцовасць ачэпленая, вядзецца ліквідацыя надзвычайнага здарэння.

Пакуль гаворка ідзе аб няшчасным выпадку. Успышка адбылася ў той момант, калі арганізатары рыхтаваліся падпаліць саламянае пудзіла. Магчыма, здэтанавала піратэхніка.

Параненая у тым ліку і мэр гарадка Вільпэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0