ДАІ ўнесла зьмены ў арганізацыю дарожнага руху на вуліцы Ціміразева.

Паварот налева з вуліцы Ціміразева на вуліцу Максіма Танка забаронены. Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» ва ўправе ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, цяпер, каб трапіць на вуліцу Максіма Танка, неабходна працягнуць рух да скрыжаваньня вуліц Кальварыйскай і Клары Цэткін, разьвярнуцца тут у адваротным кірунку й пасьля ўжо павярнуць направа на Максіма Танка.

За кошт такой арганізацыі дарожнага дарожнага роху Дзяржаўтаніспэкцыя разьлічвае павялічыць прапускную здольнасьць вуліцы Ціміразева пры руху па ёй з боку Тучынскага завулка ў кірунку Кальварыйскай вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0