У навучальных цэнтрах МУС сёньня пачаліся сэмінары па пытаньнях удасканаленьня прафэсіянальных навыкаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі экспэрты АБСЭ.

Заняткі з выкладчыкамі навучальнага цэнтру будуць праводзіцца на працягу тыдня. Ключавыя моманты — прымяненьне зброі, адносіны з рознымі катэгорыямі грамадзян, папярэджаньне насільля ў сям’і.

Беларускія спэцыялісты таксама азнаёмяцца з апошнімі мэтодыкамі зьняцьця эмацыянальнай нагрузкі, навучацца розным псіхалягічным прыёмам вырашэньня нестандартных сытуацый.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0