У гэтым годзе асноўная праграма канферэнцыі ўключае 4 паўнавартасныя дні маркетынгавага бязмежжа:
• 4 красавіка: Маркетынг продажаў;
• 5 красавіка: Digital marketing 1: прасоўванне ў інтэрнэце;
• 6 красавіка: Digital marketing 2: SMM і веб-аналітыка;
• 7 красавіка: Пошукавы маркетынг.
І гэта яшчэ не ўсё!
• 6 красавіка адбудзецца семінар ад Google, якія правядзе Андрэй Ліпатцаў (Partner Development Manager, Switzerland): «Веб-клініка сайта», дзе будуць разгледжаны пытанні і тэхнікі веб-распрацоўкі, юзабіліці, веб-аналітыкі.
Мерапрыемства бясплатнае, але рэгістрацыя - абавязковая. Больш інфармацыі тут.
Спікеры
Даклады рыхтуюць больш за 40 спікераў з Беларусі, Расіі, Украіны і Швейцарыі. Прычым, многія з іх — прадстаўнікі буйных рэкламных агенцтваў і міжнародных digital-карпарацый, якія задаюць правілы гульні ў інтэрнэт-маркетынгу. Не абыдзецца канферэнцыя і без такіх гігантаў, як Google, Яндэкс, Укантакце, MyTarget і г.д.
Усе спікеры рыхтуюць выступы з улікам сучасных рэалій у беларускім бізнесе. Ніякіх рэкламных дакладаў і «вады» — толькі рэальныя кейсы, паспяховыя і не вельмі. А значыць, слушачы змогуць на аснове чужых памылак скласці для сябе план, як не дапусціць правалу ў сваёй справе.
Што можна атрымаць, наведаўшы канферэнцыю:
• Спіс новаўвядзенняў ад пошукавых сістэм;
• Гатовыя рашэнні для мінімізацыі выдаткаў на прасоўванне бізнесу;
• Разуменне, якія каналы змогуць прынесці прыбытак у 2017 годзе, а якія варта зусім выключыць з рэкламнага бюджэту;
• Максімальная колькасць працуючых методык па продажах, адпрацоўцы пярэчанняў, утрыманню кліентаў і перамоваў.
Як ашчадзіць на квітках
• Купіць абанемент на ўсе 4 дні канферэнцыі - эканомія 85 рублёў. Абанемент дзейнічае на прад'яўніка.
• Для ўдзельнікаў папярэдніх канферэнцый Webcom Media - зніжкі.
• Удзельнічаць у актыўнасцях у групе Тыдня Байнэту ў Facebook - разыграем зніжкі і нават бясплатныя квіткі.
Арганізатар канферэнцыі — Група кампаній Webcom Media. Агенцтва пошукавага маркетынгу №1 у Беларусі па выніках конкурсу «Выбар года» 2013—2016 гг.
Зарэгістравацца на канферэнцыю можна ўжо сёння на сайце bynetweek.by. Раім не цягнуць з рэгістрацыяй - з кожным днём квіткоў ўсё менш.
Да сустрэчы на Тыдні Байнэта-2017!