Пра гэта дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі РБ Станіслаў Зась распавёў kp.by.

— За тыдзень да 25 сакавіка амаль ад усіх сілавых органаў было шмат навінаў: затрыманні па крымінальных справах былых членаў няіснай ужо арганізацыі «Белы легіён», па дзяржаўных каналах у навінах паказвалі нейкую зброю. Што гэта было?

— Што было, вы самі бачылі. Была спроба правесці несанкцыянаванае мерапрыемства тут у Мінску. Але не дапушчанае. Хацеў бы звярнуць увагу, што ўсё было вельмі карэктна. І ніякіх сілавых мер не ўжывалася.

— Ёсць збітыя людзі …

— Ды не было такога! Я паглядзеў дзясяткі фотаздымкаў, ролікаў, у тым ліку якія ў інтэрнэт выкладзеныя. І атрымаў інфармацыю ад сілавых структур. Вы хоць аднаго чалавека бачылі пабітага, збітага?

— Я бачыла ў Заводскім РУУС, як прывозілі людзей з крывёй на твары. У падранай вопратцы.

— Такіх не было. Ніводны міліцыянт не дастаў дубінку ў ходзе гэтага мерапрыемства. Гэта самае галоўнае.

— Колькі каштавала вывесці тэхніку і такую колькасць сілавікоў у раёне ЦУМа і Акадэміі навук 25 сакавіка?

— Лічыць выдаткі на колькасць людзей, якія забяспечвалі парадак на вуліцы, няправільна.

Чаму?

— Галоўнае, каб былі забяспечаны парадак і бяспеку нашай краіны. Гэта капейкі насамрэч.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?