Вядомы эксперт па эканамічных пытаннях Вадзім Іосуб атрымаў апавяшчэнне пра тое, што яго блог у сацыяльнай сетцы Livejournal заблакаваны на тэрыторыі Расіі па патрабаванні Генпракуратуры РФ. Падставай для блакавання паслужыла перадрукоўка рэпартажу Дзмітрыя Галко з пасёлка Пяскі пад Данецкім аэрапортам.

Як стала вядома «Белпартызану», сёння, 3 красавіка, эксперт атрымаў ад LiveJournal Abuse Prevention Team ліст наступнага зместу:

«Паважаны карыстальнік iossub,

Паведамляем вам як ўладальніку блога http://iossub.livejournal.com аб абмежаванні аператарамі сувязі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі доступу да вашага інфармацыйнага рэсурсу http://iossub.livejournal.com на падставе патрабавання Генеральнай пракуратуры ад 2015/03/12 № 27-31- 2015 / Ид831-15 у сувязі з размяшчэннем па адрасе http://iossub.livejournal.com/181980.html інфармацыі, якая ўтрымлівае заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці ўдзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку.

Інфармуем вас, што вы маеце права выдаліць інфармацыю, якая змяшчае заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, удзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, і накіраваць апавяшчэнне пра гэта ў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый, па адрасе [email protected], паказаўшы ў тэме ліста ідэнтыфікатар запісу 51535-HB, з мэтай правядзення праверкі і аднаўлення доступу пры пацвярджэнні факту выдалення».

Рэпартаж Дзмітрыя Галко аб удзеле ў баях пад Данецкім аэрапортам «Правыя падраздзяленні сектара» быў напісаны і апублікаваны восенню 2014 года. Заўважым, што якіх-небудзь заклікаў да «масавых беспарадкаў і ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» ён не ўтрымліваў.

Блог самога журналіста таксама заблакаваны па рашэнні Генпракуратуры РФ, Дзмітрый Галко атрымаў сёння ад LiveJournal Abuse Prevention Team аналагічнае паведамленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0