Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ афіцыйна пацвердзіў, што на станцыі пецярбургскага метро «Плошча Паўстання» знайшлі яшчэ адну бомбу. Паводле даных камітэта, яна ўжо абясшкоджаная, паведамляе ВВС.

Паводле даных НАК, выбуховая прылада была самаробнай. Яе магутнасць і тып ведамства не ўдакладняе.

Пра знаходжанне падазронай сумкі на «Плошчы Паўстання» мясцовыя СМІ паведамілі яшчэ да таго, як адбыўся выбух на перагоне паміж дзвюма іншымі станцыямі пецярбургскага метро — «Сянной плошчай» і «Тэхналагічным інстытутам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?