Беларусь і Расія дамовіліся пра сумесныя дзеянні ў сферы забеспячэння бяспекі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае БЕЛТА.

«Вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць у Расіі і Беларусі. Ужо занадта мала засталося ў гэтым свеце ціхіх, спакойных кропак. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні бяспекі ў нашых дзяржавах», — заявіў Лукашэнка.

«Мы вельмі шмат казалі аб бяспецы. І не толькі ў сувязі з гэтым няшчасным выпадкам (выбух у метро Санкт-Пецярбурга), — сказаў ён. — Гэта было асноўнае пытанне. Не нафтагазавымі пытаннямі мы пачалі абмеркаванне. Мы сапраўды асноўную ўвагу надалі даўно запланаванаму пытанню бяспекі нашых дзяржаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0