8 красавіка (субота) ў Верхнім горадзе адбудзецца фестываль вулічнай музыкі Karol Jan Open Air. На працягу сямі гадзін на трох сцэнах будуць граць 15 самых розных стрыт-бэндаў краіны, а ўвечары ўсіх гасцей чакае вялікі канцэрт пад адкрытым небам. У праграме фестывалю прадугледжаны музычныя сэты ад самых папулярных бараў Зыбіцкай, стрыт-караоке і выступленне аднаго з самых папулярных беларускамоўных гуртоў Беларусі — гурту Akute.

Праграма фестывалю:

Вечарына днём, або Blonde Party (15:00 — 20:00)

Днём усіх гасцей фестывалю чакае разнастайная музычная праграма: ад цымбалаў і тэхна да кавер-бэндаў і бітбоксераў. Каля бараў на Зыбіцкай увесь час можна будзе пачуць музычныя сэты, паспяваць у стрыт-караоке.

На Karol Jan Open Air гледачы таксама змогуць абраць найлепшы стрыт-бэнд, які атрымае ў падарунак здымкі стрыт-кліпа. Шчасліўчыка абяруць галасаваннем: у кожным бары Зыбіцкай можна будзе атрымаць спецыяльны жэтон і пакласці яго ў капялюш таго бэнда, выступ якога спадабаецца больш за ўсё. У галасаванні таксама возьме ўдзел і зорнае журы оўпэн-эйра: у яго склад увойдуць прадстаўнікі брэнда «Аліварыя», хэдлайнер фестывалю гурт Akute, музычны крытык Аляксандр Чарнуха, музычны журналіст Сяргей Маліноўскі, а таксама кампазітар Аляксандр Ліпніцкі.

«Цёмны» бок на Dunkel Party (20:00 — 22:00)

Увечары ўсіх гасцей оўпэн-эйр чакае вялікі канцэрт пад адкрытым небам, на якім выступяць галоўны сюрпрыз фестывалю — гурт Akute, а таксама будуць падведзеныя вынікі галасавання і названы найлепшы стрыт-бэнд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0