17.04.2017 / 15:06

У продажы спецнумар «Нашай Нівы» са свежым рэйтынгам уплывовых беларусаў 5

Выйшаў красавіцкі нумар «Нашай Нівы». Ён ужо паступіў у кіёскі.

Цэнтральная тэма нумара — Топ-100 самых уплывовых беларусаў. Выданне складае рэйтынг трэці раз.

Як і раней, даецца кароткая біяграфія на кожную з асобаў.

***

У нумары таксама друкуюцца наступныя матэрыялы:

«Дык што ж рыхтаваў «Белы легіён»,

гутарка з Ганнай Севярынец «Алесь Дудар — не герой свайго часу»;

Антон Рудак працягвае аналізаваць апублікаваныя матэрыялы ЦРУ пра беларусаў. Гэтым разам гутарка пойдзе пра групу Цімоха Вострыкава;

Аляксандр Гелагаеў піша пра 100-годдзе танкаў — «Будучыня танкаў»,

друкуецца таксама ўрывак з аповесці Уладзіміра Круміна «Пасля рэвалюцыі».

***

Газета «Наша Ніва» на паперы цяпер выдаецца раз на месяц на 24 старонках і на яе можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту».

Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

1
Woodoo Cult / Адказаць
05.04.2017 / 13:00
НН, ЭТО в самом деле на заглавной странице?
18
Виталий Иванович, идеологический работник / Адказаць
05.04.2017 / 15:23
Хотел бы поблагодарить уважаемую Нашу Ниву за публикацию данного рейтинга. С удовлетворением отмечаю, что, как и прежде, лидирующую позицию самого влиятельного белоруса вы оставляете за Президентом страны. Как всегда, буду рад ознакомиться с "объективками" на других влиятельных белорусов, в первых рядах которых вы - совершенно заслуженно - традиционно перечисляете ответственных работников республиканских министерств и ведомств. Радует и то, что представители пятой колонны и националистические отщепенцы в рейтинге представлены на последних позициях. Считаю, что данный рейтинг можно с уверенностью использовать для идеологической работы на местах и в рабочих коллективах.
2
Віталь / Адказаць
06.04.2017 / 18:37
Навошта займаць гэтымі "уплывовымі" большую частку нумара? Папяровае выданне і так выходзіць раз на месяц, а атрымліваецца сітуацыя, што большую яго частку наогул не хочацца чытаць, бо мяня асабіста зусім не цікавяць усе гэтыя чыноўнікі і іх сябры. І, канешне, з'яўляецца думка - ці трэба яго набываць у такім выпадку. Калісьці пра НН казалі, што гэта адзіная беларуская газета, дзе няма Лукашэнкі. Зараз па колькасці яго і каманды НН можа спабарнічаць з СБ. Зразумела, што хтосьці наадварот скажа, што яму цікавыя такія матэрыялы. Але калі пра цікаўнасці можна доўна спрачацца, то, на мой погляд, менавіта папяровы нумар павінен збіраць такія матэрыялы, якія маюць каштоўнасць не толькі як навіна на тыдзень, а каштоўныя самыя па сабе - артыкулы гісторыкаў, апавяданні пісменнікаў, і іншыя тэксты, якія і праз год можна з цікаўнасцю пачытаць. Для астатняга ёсць сайт.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру