Падтапленні паводкавымі водамі ў Беларусі адзначаюцца ў двух раёнах. Інтэрактыўная карта неспрыяльных з'яў размешчана на сайце МНС.

Па дадзеных на 5 красавіка, у ліку пацярпелых ад паводкі значацца Петрыкаўскі і Рагачоўскі раёны Гомельскай вобласці. У першым падтапленні зарэгістраваныя на чатырох участках дарог, у другім — у двух населеных пунктах. Прагназуюцца таксама неспрыяльныя з'явы ў Жыткавіцкім раёне.

Ліквідаваныя падтапленні ў Сенненскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?