Выбух у метро Санкт-Пецярбурга пацвярджае, што тэрарыстычная сітуацыя не паляпшаецца, усе краіны СНД з'яўляюцца патэнцыяльнымі аб'ектамі тэрарыстычных атак. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый ХIV пасяджэння Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.

«Мы бачым, што сітуацыя, на жаль, не паляпшаецца. І самае лепшае пацвярджэнне таго - нядаўнія трагічныя падзеі ў Санкт-Пецярбургу. У выніку тэрарыстычнага акта загінулі людзі, шмат пацярпелых», — сказаў расійскі лідар.

«Мы ведаем, што кожная з нашых краін, практычна кожная, з'яўляецца магчымым, патэнцыяльным аб'ектам тэрарыстычных атак. Шмат і іншых пагроз для нашых краін», — дадаў ён.

Акрамя тэрарызму, паводле слоў Пуціна, галоўнымі пагрозамі бяспецы ў краінах СНД з'яўляюцца арганізаваная злачыннасць, наркатрафік, а таксама карупцыя і ўздзеянне знешніх сіл на ўнутрыпалітычную сітуацыю.

«Шмат і іншых пагроз для нашых краін. Гэта і арганізаваная злачыннасць, і наркатрафік. Гэта, дарэчы кажучы, і карупцыя, гэта і ўздзеянне знешніх сіл, якія, так ці інакш, спрабуюць паўплываць на развіццё ўнутрыпалітычных сітуацый у нашых краінах», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?