Фота Баранавіцкага ГРАНС
Незвычайнае надзвычайнае здарэнне адбылося ў Баранавічах 5 красавіка, піша Intex-press. Як паведамілі ў Баранавіцкім ГРАНС, ад жыхароў завулка Юбілейны паступіла паведамленне аб загаранні сухой травы. Падчас ліквідацыі пажару адзін з ратавальнікаў заўважыў у траве вожыка, агонь амаль падабраўся да жывёлы. На шчасце, ратавальнікі паспелі перанесці вожыка ў бяспечнае месца і адпусцілі.
0
0
0
0
0
0