Сёння ў Мінску з грузавіка на хаду выпала карова, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Ратавальнікам у 11.30 паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне вул. Кіжаватава на школьнай тэрыторыі знаходзіцца карова. Як аказалася, жывёла выпала з грузавіка — на хаду ў аўтамабіля адчыніліся дзверцы кузава.

«МНС не займаецца адловам і выратаваннем жывёл, але тут гаворка ішла пра бяспеку людзей, у прыватнасці дзяцей, таму ратавальнікі прыбылі на месца выкліку. У выніку інцыдэнту пацярпелых няма, карову злавілі і пасадзілі назад у фургон», — адзначыў Аляксандр Папко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0