Мінскі «Тарпеда» прэзентаваў новую эксклюзіўную форму каманды да 70-годдзя футбольнага клуба.

«Сучасная форма з гістарычным адценнем — менавіта так можна акрэсліць экіпіроўку «Тарпеда». Яна выкананая ў традыцыйных чорна-белых колерах. Залаты колер элементаў сімвалізуе гісторыю перамог і дасягненняў аднаго з найстарэйшых футбольны клубаў Беларусі», — паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«70 год мінскага Тарпеда — гэта частка гісторыі нашага горада. Менавіта таму адным з цэнтральных элементаў формы з’яўляюцца абрысы беларускай сталіцы. Для гэтага былі абраныя 5 найбольш значных архітэктурных сімвалаў Мінска, адным з якіх з’яўляецца аўтазаводскі стадыён, месца, дзе клуб заваёўваў найбольшую колькасць сваіх тытулаў», — гаворыцца на сайце.

Прозвішчы гульцоў на спіне выкананыя на беларускай мове.

Дызайн формы быў распрацаваны супрацоўнікамі клуба і выраблены італьянскай кампаніяй «Macron».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?