З пятніцы дабрацца на цягніку з Мінска да Нацыянальнага аэрапорта не атрымаецца. З-за пачатку работ па будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы саставы часова перастануць курсаваць.

Пра тое, як доўга гэта працягнецца, у даведцы не кажуць.

— У пятніцу на гэтым участку пачынаецца рамонт дарогі, — тлумачыць дыспетчар. — Таму ўсе цягнікі па маршруце адмяняюцца. Абмежаванняў па часе рамонту няма, таму тэлефануйце, цікаўцеся.

Дабірацца ў аэрапорт у даведачнай параілі аўтобусам або маршруткай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?