Фота: kremlinrus.ru
Самыя салодкія сны — увосень
Кожны месяц жыхары Беларусі задаюць «Яндэксу» больш за 500 тысяч запытаў са словамі «сон», «соннік», «да чаго сніцца». Цікавасць да гэтага трохі спадае ў траўні, а ў кастрычніку і лістападзе, наадварот, узрастае.
Сюжэты бываюць як самыя простыя (да чаго сніцца цяжарнасць), так і нечаканыя: «да чаго сніцца выцягваць белыя ніткі з пярэдніх зубоў», «тата абуў мае белыя красоўкі».
Топ-10 запытаў пра сны ад «Яндэкса»
Часцей за ўсё беларусы шукаюць трактоўку наступных з’яў і рэчаў:
- цяжарнасць;
- рыба;
- былы хлопец / дзяўчына;
- вяселле;
- змяя;
- нябожчык;
- дзіця / немаўля;
- кот;
- кроў;
- зубы.
Цікава, што нашы землякі цікавяцца не толькі ўласнымі, але і снамі іншых людзей і нават жывёл. Вось толькі некаторыя прыклады: да чаго прыснілася, што ў сына выпаў зуб, што сніцца коткам і мядзведзям.
А вось некалькі свежых запытаў ад жыхароў Беларусі:
- скрозь сон здалося, што дакрануліся;
- чаму сніцца, што я нараджаю ўнука;
- белых шарыкаў 14, а зялёных на 2 больш, чым чырвоных, сон;
- што значыць, калі сніцца кураня;
- да чаго сніцца, што рукі валодаюць магічнымі здольнасцямі;
- калі сніцца, што незнаёмы хлопец дорыць свой дом;
- бачыць сон: прыляцелі 3 буслы, што значыць;
- да чаго сніцца адчуванне, што едзеш на кані;
- што значыць, калі табе прыснілася, як вылупліваюцца качкі;
- да чаго сніцца, што каханка стала мышшу;
- дзяўчыне сніцца, што яна абдымае бярозу;
- хачу, каб прысніўся жудасны сон.