Выступ мэра Рыгі Ніла Ушакова ў жывым эфіры праграмы «Наўпростыя пытанні» перапыніла з'яўленне ў кадры ката.

Як відаць з роліка, апублікаванага Ушаковым на YouTube-канале, кот заскочыў проста на стол, за якім сядзеў палітык, які адказваў у той момант на пытанні тэлегледачоў, і пачаў піць з яго кубка. Ушакоў некаторы час здзіўлена глядзеў на ката. Затым ён з усмешкай прагнаў жывёлу. Зрэшты, да таго часу кот і сам ужо сабраўся сыходзіць.

Што за кот з'явіўся ў кадры — невядома. Ён чорны, з белымі лапамі. Вядома, што ў рыжскай ратушы жывуць два каты — Мурыс і Кузя, якіх мэр у 2011 годзе ўзяў з прытулку яшчэ кацянятамі. Аднак іх афарбоўка іншая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?