Каля будынка Камітэта дзяржбяспекі грамадская актывістка Ніна Багінская ладзіць адзіночныя пікеты ў падтрымку затрыманых па «справе патрыётаў». Першая такая акцыя прайшла 4 красавіка, наступная — 5 красавіка, паведамляе Krynica.info.

Актывістка з самаробным плакатам «Свабоду народу» прыходзіць да будынка КДБ каля 19:00, стаіць каля гадзіны, пасля чаго накіроўваецца да Чырвонага касцёла, дзе ўжо сёмы год штодня праходзяць малітвы за Беларусь. Да яе часта падыходзяць мінакі, якія выказваюць ёй словы падзякі і падтрымкі.

Паводле Ніны Багінскай, у першы дзень за ёй сачылі людзі ў цывільным. У другі ж са знакамітага ўжо сіняга мікрааўтобуса за падзеямі назіралі АМАПаўцы. Праўда, 5 красавіка яны з’ехалі каля 19:30, пасля чаго да актывісткі амаль адразу падышла жанчына, якая пыталася, якой свабоды не хапае менавіта пенсіянерцы Ніне Багінскай. Неўзабаве яна сышла таксама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0