У адной з інтэрнэт-суполак «УКантакце» з'явілася відэа з пікета, які правялі 2 красавіка ў цэнтры Мінска актывісты прарасійскага «Нацыянальнага вызваленчага руху» («НОД»).
Мерапрыемства праходзіла ў форме спеваў песняў пад гітару, пасля некаторыя ўдзельнікі разгарнулі расійскія сцягі, быў і адзін беларускі.
Нагодай для выхаду на плошчу стаў «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Праўда, не ўсе актывісты здолелі далучыцца да акцыі — двое з іх у дадзены момант яшчэ знаходзяцца на сутках».
Адметны лагатып на відэа — герб БССР з надпісам «Антимойдан».
«НОД» — прарасійскі рух, які вядомы падтрымкай баевікоў Данбаса і непрыняццем «заходняга» ладу жыцця.
Раней «нодаўцы» ўжо збіраліся на пікеты ў Мінску, за што атрымалі штрафы.