Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй, а не паасобку. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»,.

Ён адзначыў, што, калі супраць Расіі ўвялі санкцыі, гэта адбілася на эканамічным развіцці суседніх з ёй дзяржаў, у прыватнасці Беларусі і Казахстана. «І замест таго каб разам выбірацца з гэтай сітуацыі (гэта тычыцца перш за ўсё галоўнага нашага саюзніка — Расіі), мы пачалі прадпрымаць дзеянні, каб неяк у адзіночку выбрацца з яе», - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Для гэтай дзяржавы затуляюць свой рынак, уводзяць забароны і абмежаванні на пастаўкі рознай прадукцыі з суседніх краін. «Гэта значыць спрабуем сысці адзін ад аднаго і абараніцца ў адзіночку. Гэта няправільна ў гэтай сітуацыі. Трэба дзейнічаць разам, разам будзе лягчэй, — лічыць ён. — Хіба гэта нармальна, што ў нас у мінулым, па-мойму, годзе амаль на 40 % упаў тавараабарот, у гэтым годзе ідзе падзенне тавараабароту? Гэта ненармальна».

«Хто б мог падумаць, што мы на роўным месцы пачнем спатыкацца? Гэта ненармальна. Павінны працаваць усе нашы дзяржаўныя органы і структуры і ня выводзіць гэтыя праблемы на самы высокі ўзровень, калі іх можна вырашаць на ведамасным узроўні, нават не на ўрадавым», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?