На Беларускай валютна-фондавай біржы 7 красавіка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Расійскі рубель рэзка знізіўся да беларускага, хоць яшчэ ў пачатку месяца ён абнавіў гістарычны максімум, піша Tut.by

Даляр умацаваўся на BYN0,0056 - да 1,8938 рубля.

Еўра вырас на BYN0,0013 - да 2,0131 рубля.

Расійскі рубель знізіўся адразу на BYN0,022 - да 3,3277 рубля за 100 расійскіх рублёў.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм згладжвання дзённых ваганняў курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, даляра ЗША — 30%, еўра - 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0