Ад сёння кантроль на знешніх межах Шэнгенскай зоны будзе больш жорсткім. Кантролю будзе падвяргацца кожная асоба, што перасякае мяжу Шэнгенскай зоны, у тым ліку грамадзяне краін — членаў ЕС. Гэтыя меры былі прынятыя для больш эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам.

Такім чынам, грамадзяне краін — членаў ЕС страцілі свой прывілей, бо раней іх кантроль ажыццяўляўся выбарачна, а пільны кантроль датычыўся толькі грамадзян іншых дзяржаў. Зараз кожнага, хто перасякае мяжу будуць правяраць ў спецыяльнай базе асоб, якiя адшукваюцца, а таксама ў базе Інтэрпола. Гэта азначае, што, імаверна, на памежных пунктах і ў аэрапортах з'явяцца чэргі.

Узмацнення жорсткасці кантролю на межах Шэнгенскай зоны запатрабавала Францыя пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года. Праца па ўвядзенні больш стараннага кантролю паскорылася пасля тэрактаў у Брусэлі ў сакавіку 2016 года. Лічыцца, што расце пагроза з боку грамадзян ЕС, якія прымалі ўдзел у баях на баку джыхадзістаў ў Сірыі і Іраку, а затым прынялі рашэнне вярнуцца ў Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?