Напад адбыўся на галоўнай пешаходнай вуліцы Стакгольма. Фота: REUTERS
Паведамляецца, што машына з півам заехала ў гандлёвы цэнтр на галоўнай пешаходнай вуліцы горада Дротнінгатан. Паводле паліцыі, чалавек, які падазраецца ў наездзе на людзей, ужо затрыманы. Яго імя пакуль не называецца.
Студэнтка Стакгольмскага універсітэта Алеся Руднік расказала Рускай службе Бі-бі-сі, што пасля здарэння пачалася паніка.
Фота: INSTAGRAM/MAGNUS POSSMAN
«Рэзка ўсе пачалі бегчы ў бок задняга выхаду з крамы, каб на іншай вуліцы апынуцца. Усе пабеглі, не ведаючы, што адбылося, думалі спачатку, што, можа, хтосьці падазроны або прыладу нейкую знайшлі. Некаторыя былі ў паніцы, плакалі, крычалі, казалі, што целы ляжаць на вуліцы. Цяпер раяць не карыстацца грамадскім транспартам, паліцыя кажа, што да дзясятка параненых, але я гэтага праверыць ніяк не магу», — сказала яна.
Па звестках агенцтва ТТ, паліцыя не выключае, што ў здарэння можа быць тэрарыстычная падаплёка, аднак разглядае і іншыя варыянты. Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Левен таксама заявіў: усё паказвае на тое, што гэта быў спланаваны напад. На ўсялякі выпадак у горадзе цалкам закрылі метро.