У Беларусі чацвёрты раз за 2017 год даражэе паліва. У ноч на 8 красавіка кошты зноў зменяцца на адну капейку.

Пасля поўначы цэны на запраўках будуць выглядаць так: АІ-95 — 1 рубель 23 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 15 капеек, ДТ — 1 рубель 27 капеек. 

Зрэшты, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка інфармацыю пра падаражанне не пацьвердзіла, але і не абвергла.

— Пра тое, што паліва падаражэе загадзя мы не паведамляем у сувязі з нашай інфармацыйнай палітыкай, — адзначыла прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0