Перад паядынкам БАТЭ і «Мінска» 9 красавіка адбудзецца прэзентацыя гімна ФК БАТЭ — «песні на беларускай мове пра наш клуб, Барысаў і Барысаўшчыну», паведамляе сайт БАТЭ.

Аўтарам слоў стаў Леанід Дранько-Майсюк, музыкі — Сайман Ноўскі, выканаўцам — саліст ансамбля «Беларускія песняры» Валерый Дайнэка, які і прадставіць гэтую кампазіцыю 9 красавіка.

Пры ўваходзе на стадыён кожнаму будзе ўручаны флаер з тэкстам. «Давайце праспяваем разам ужо перад першай сёлета на «Барысаў-Арэне» чэмпіянатнай гульнёй хлопцаў Аляксандра Ермаковіча!» — звярнуўся клуб да сваіх заўзятараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?