Каля 700 грузавікоў чакаюць выезду з Беларусі. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе БелТА. У чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» знаходзіцца 250 фур, у «Беняконях» - 63 грузавых аўто, у «Катлоўцы» - 80, у «Прывалцы» - 83. Выезду ў Латвію ў «Грыгораўшчыне» чакаюць 140 грузавікоў, ва «Урбанах» - 60. На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Казловічы» выезду чакаюць 20 фур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0