Свет5858

ЗША высылаюць флот да берагоў Паўночнай Карэі

З-за напружанасці на фоне паўночнакарэйскіх ракетных запускаў ударная групоўка амерыканскага флоту на чале з атамным авіяносцам «Карл Вінсан» атрымала загад адправіцца ў заходнюю частку Ціхага акіяна.

«Пагрозай нумар адзін у рэгіёне застаецца Паўночная Карэя праз яе неразумную, безадказную ракетную праграму, якая дэстабілізуе», — заявіў прэс-сакратар камандавання Ціхаакіянскага флоту ЗША Дэвід Бенхэм.

Ён назваў паход «Карла Вінсана» праявай прадбачлівасці і пастаяннай гатоўнасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заявіў, што не дазволіць Паўночнай Карэі ствараць ракеты, якія могуць дасягнуць тэрыторыі ЗША. Ён таксама сказаў, што Вашынгтон пры неабходнасці вырашыць гэтую праблему самастойна.

У склад групоўкі ўваходзяць таксама крэйсер і два эсмінцы, абсталяваныя кіраванымі ракетамі.

Эскадра знаходзілася ў раёне Сінгапура на шляху ў Аўстралію, але атрымала загад змяніць курс.

Авіяносцы класа «Німіц», да якіх адносіцца «Карл Вінсан», маюць даўжыню амаль 330 метраў і водазмяшчэнне за 100 000 тон, яны нясуць на борце ў сярэднім па 80 баявых самалётаў. Па ўдарнай магутнасці яны перавышаюць вайскова-паветраныя сілы многіх краін.

Паўночная Карэя, насуперак рашэнню ААН, працягвае ядзерныя выпрабаванні. Эксперты прагназуюць паўтарэнне гэтых дзеянняў, таму што краіна плануе распрацаваць ядзерную боегалоўку з дыяпазонам, якая дасягне тэрыторыі ЗША.

У сакавіку Паўночная Карэя запусціла ў бок Японскага мора чатыры балістычныя ракеты. Яшчэ адзін пуск прайшоў 5 красавіка напярэдадні візіту ў ЗША кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.

КНР — гістарычны саюзнік і галоўны эканамічны партнёр Пхеньяна.

Паведамляецца, што ў Пекіне незадаволеныя празмернай ваяўнічасцю Кім Чэн Ына, але падзення паўночнакарэйскага рэжыму не жадаюць.

Каментары58

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць