Шасцёра пацярпелых пасажыраў цягніка Масква-Брэст, які прыбыў сёння ў Мінск, накіраваныя ў клінікі Мінска. Усе - грамадзяне Расіі, паведаміў карэспандэнту БелТА выканаўца абавязкаў старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.

«У цягніку Масква-Брэст знаходзіліся 9 пасажыраў, якім была трэба медыцынская дапамога. Шасцёра з іх - грамадзяне Расіі - былі накіраваныя на лячэнне ў клінікі Мінска, - сказаў ён. - Стан пяцёх з іх ацэньваецца як лёгкай ступені цяжкасці - у асноўным гэта закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені і ўдары мяккіх тканін. У шостай пасажыркі - закрыты пералом костак галёнкі, медыкі ацанілі ступень цяжкасці стану як сярэдні».

Тры пасажыры працягнулі свой шлях далей па маршруце руху цягніка. Адзін грамадзянін Беларусі выйдзе ў Баранавічах: ён адмовіўся ад шпіталізацыі, але на станцыі мужчыну сустрэнуць медыкі. Грамадзяне Расіі - жанчына з дзіцем - працягнулі свой шлях да канчатковага прыпынку ў Брэсце - там іх таксама сустрэнуць і агледзяць медыцынскія работнікі.

На момант публікацыі было вядома, што ў шпіталях Масквы застаюцца два беларусы, пацярпелыя падчас начной аварыі цягнікоў. Гэтыя звесткі пацвердзіла «Свабодзе» МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?