Грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых падчас выбухаў 9 красавіка ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя, адпаведная інфармацыя размешчана ў твітэр-акаўнце МЗС.
«Па наяўнай інфармацыі, храмы ў Егіпце, якія сталі аб'ектамі нападаў, не ўваходзяць у маршруты беларускіх турыстаў. Пасольства адсочвае сітуацыю», - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі тэрактаў сталі 44 чалавекі - 31 у Танто і 13 - у Александрыі. Больш за 100 чалавек атрымалі траўмы.
0
0
0
0
0
0