Інфармацыя аб зьмене кіраўніцтва беларуска‑вэнэсуэльскай камісіі па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву не адпавядае сапраўднасьці. Аб гэтым заявіў БЕЛТА прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

Ён удакладніў, што беларуска‑вэнэсуэльская камісія па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву была створана ў мэтах выкананьня пагадненьня паміж урадамі Рэспублікі Беларусь з Баліварыянскай Рэспублікай Вэнэсуэла аб гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, падпісанага 8 сьнежня 2007 года. Пасьля праходжаньня ўнутрыдзяржаўных працэдур пастановай Савета Міністраў нумар 1110 і было назначана кіраўніцтва гэтай камісіі: старшынёй беларускай часткі назначаны першы намесьнік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, намесьнікам старшыні — міністар прамысловасьці Анатоль Русецкі.

«Віктар Шэйман ніколі не ўзначальваў беларуска‑вэнэсуэльскую камісію па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву, — падкрэсьліў Аляксандр Цімашэнка. — Ён узначальвае, і іншага рашэньня не было, сумесную камісію высокага ўзроўню, створаную ў адпаведнасьці з Мэмарандумам аб узаемаразуменьні паміж Рэспублікай Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Вэнэсуэла аб стварэньні сумеснай камісіі высокага ўзроўню». Віктар Шэйман узначаліў беларускую частку гэтай камісіі ў адпаведнасьці з Указам прэзыдэнта ад 13 верасьня 2006 года нумар 573.

Рэдакцыя. Просім у чытачоў прабачэньні за няправільна пададзеную інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?