Увечары 7 красавіка дзеці гуляліся з балонікам, які старэйшая дачка прынесла са школы. Але гульні скончыліся трагічна.

11-гадовая дзяўчынка спрабавала яго надзьмуць, але не змагла.

Тады сярэдняе дзіця, чатырохгадовая дзяўчына панесла балонік у ванны пакой і стала наліваць у яго ваду. Гэта ўбачыла мама дзяцей. Яна забрала балонік, выліла з яго ваду, і ў гэты момант яго выхапіў двухгадовы хлопчык, распавёў парталу gomel.today старшы памочнік пракурора Гомеля Уладзімір Такарэўскі.

Хлопчык пабег у пакой і стаў скакаць на ложку. Калі мама зайшла, ён на ўдыху праглынуў балонік. Жанчына спрабавала самастойна аказаць дапамогу сыну, вызваліць дыхальныя шляхі, у той час як старэйшая дачка выклікала хуткую. Брыгада медыкаў таксама спрабавала выратаваць хлопчыка, аднак беспаспяхова. Дзіця памерла у карэце хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?