Пчаляроў не папярэдзілі пра хімічную апрацоўку поля з канюшынай, у выніку чаго пацярпелі пасекі ў трох вёсках.

Здарэньне адбылася ў панядзелак на тэрыторыі Капцёўскага сельсавету. У трох вёсках пагінулі пчолы. Найбольш пацярпелі пасекі ў Новіках і Цьвіклічах. Пчаляры вінавацяць мясцовую гаспадарку, якая не папярэдзіла іх аб правядзеньні хімічнай апрацоўкі палеткаў. Гэта самы маштабны выпадак гібелі пчолаў у гэтай мясцовасьці за апошнія сорак гадоў. Пчаляры прыйшлі да высновы, што іхнія гадаванцы пагінулі ў часе апрацоўкі канюшынавага поля, куды пчолы зьляталіся з усёй акругі. Вэрсію пра хімічнае атручваньне пацьвердзілі і хімічныя аналізы.

Усе пацярпелыя пчаляры зарэгістраваныя ў мясцовым сельсавеце. Паводле інструкцыі правядзеньня хімічнай апрацоўкі поля гаспадароў пасекаў мусілі папярэдзіць за тры дні, каб тыя пасьпелі зачыніць вульлі. Мясцовыя жыхары пацьвердзілі, што канюшыну апрацоўвалі за тры дні да масавага мору пчолаў.

На аднаўленьне пчаліных сем’яў спатрэбіцца некалькі год.

Паводле АНТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0