24-гадовы жыхар пасёлка Езярышча (Гарадоцкі раён) вырашыў адвучыць моладзь ад ужывання алкаголю.

Падчас свайго знаходжання ў Гарадку хлопец заўважыў кампанію, якая каля аднаго з дамоў праводзіла час за распіццём піва. Ён запатрабаваў, каб маладыя людзі вылілі спіртное.

Само сабой, заклік невядомага хлопца кампанія праігнаравала. Тады барацьбіт з алкаголем дастаў пнеўматычны пісталет і зрабіў некалькі стрэлаў у аднаго з маладзёнаў. У выніку, малады мужчына атрымаў нязначныя траўмы, паведамляе прэс-служба Віцебскага УУС.

У дачыненні да таго, хто страляў, раённы аддзел Следчага камітэта 7 красавіка пачаў крымінальную справу. Хлопца вінавацяць у хуліганстве, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?