Грамадства1414

Мінскі бомж Антось паўтарыў перформанс анархістаў 

Як стала вядома «Беларускаму партызану», сярод палітычных арыштаваных, якія ўтрымліваліся ў ЦІП на Акрэсціна, апынуўся вядомы ў вузкіх колах бяздомнік Антон, заўсёднік Камароўскага рынку (па вечарах) і вуліцы Карла Маркса (па раніцах). Які нечакана для сябе аказаўся «палітычным».

З бамжом Антосем на Акрэсціна сядзелі разам у камеры журналіст Аляксандр Баразенка, стрымер Раман Пратасевіч і менеджар культурных праектаў Павел Белавус. У гэтым сэнсе Антону пашанцавала — трое разумных і актыўных людзей цяпер думаюць пра тое, як дапамагчы яму падняцца з дна. Так, напрыклад, Раман Пратасевіч плануе зняць рэаліці-шоу у жывым эфіры пра жыццё бяздомных у Мінску з Антосем у галоўнай ролі, дзякуючы чаму Антон, магчыма, знойдзе працу.

Хлопцы лічаць, што Антось заслужыў. Калі ён аказваецца ў годных бытавых умовах — напрыклад, у ЛПП, — ён адразу пачынае рабіць вялікія мадэлі караблёў. Антон і канструктар, і мастак. Але апошнія 15 гадоў з сваіх 45 ён жыве на вуліцы. Пры гэтым да гэтага часу сябе не запусціў — не аброс і не спіўся. Па словах Рамана Пратасевіча, Антось выглядае не больш чым на трыццаць гадоў.

23 сакавіка, трохі выпіўшы, Антон вяртаўся з сабраным металаломам па вуліцы Гарадскі Вал. У руцэ ў яго быў ланцужок ад жаночай сумачкі.

Убачыўшы ўжо сумна вядомую статую гарадавога каля будынка МУС, Антон падумаў: о, яму гэты ланцужок якраз падыдзе. І накінуў яго гарадавому на шыю, міжволі паўтарыўшы палітычны перформанс Вячаслава Касінерава.

Спачатку Антону далі як бамжу па мінімуму — трое сутак. Але потым дадалі яшчэ дзесяць — ужо як палітычнаму. Бо ён, згодна з апошняй інфармацыі, паквапіўся на «святое для кожнага міліцыянта месца».


Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць