Косьцю ведае ўвесь горад. Ужо пяць гадоў ён бегае па дарогах самых тлумных вуліц гораду, абганяючы аўтобусы й тралейбусы.

Прычым, хлопец пільнуецца іх маршрутаў, робіць прыпынкі. Як прызнаецца сам Косьця, ён вельмі хоча быць кіроўцам аўтобуса.

Маршрутачнікі й шафёры грамадзкага транспарту Косьцю любяць: даюць грошы на ліманад і булачкі. А аднойчы падаравалі бегуну руль з кляксонам: усьцешаны хлопец ганяў зь ім па праезнай частцы, пакуль забаўку не забралі даішнікі.

Яшчэ маршрутачнікі дзесьці дасталі для Косьці пасьведчаньне тралейбуснага кантралёра, і той з радасьцю прасіў пасажыраў паказаць білецікі.

— Ды ён хлопец бяскрыўдны, — кажа кіроўца маршруткі Валодзя. — Бегае сабе — няхай бегае, усе ўжо прызвычаіліся. Затое якая ў гораду ёсьць унікальная адметнасьць!

У аддзеле прапаганды й прафіляктыкі абласной Дзяржаўтаінспэкцыі не змаглі ўпэўнена сказаць пра ДТЗ, што здараліся б з удзелам пешахода-шафёра. Але паводле слоў кіроўцаў у ДАІ ведаюць пра нестандартныя сытуацыі на дарозе, якія ствараў Косьця:

— Гэта выпадкі экстранага тармажэньня, хлопца ня раз зьбівалі машыны. Вядома, ён парушае правілы, але ўжыць да яго меры адміністрацыйнага ўзьдзеяньня складана. Ягонай праблемай мусяць займацца ня мы, а псыхіятры.

Паводле: Павал Міцкевіч, «Комсомольская правда» в Белоруссии», фота аўтара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0