Чакаецца, што 11 красавіка стане вядомая дата суду над актывістам анархісцкага руху Вячаславам Касінеравым. Пра гэта паведаміла яго сяброўка Марына Насенка.

У афіцыйным абвінавачанні актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава гаворыцца, што ён «груба парушыў грамадскі парадак» і «дзейнічаў з выключным цынізмам».

Паводле абвінавачання, Касінераў учыніў хуліганскія дзеянні: «накінуў на шыю скульптуры «Мінскага гарадавога» пятлю (якая імітуе пятлю для павешання), выкананую з канату светлага колеру, які выдзяляецца на фоне скульптуры і прыкметны для навакольных, пасля чаго зацягнуў пятлю каля шыі скульптуры і, у працяг сваіх дзеяньняў, нанёс два ўдары рукой па галаве скульптуры «Мінскага гарадавога», якая ўвасабляе парадак і спакой на вуліцах гораду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?