Лекцыі кніжнага сайту Bookster.by — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі апавядальнікамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.

Лекцыі чытаюць універсітэцкія выкладчыкі, заняткі якіх выпускнікі згадваюць з цеплынёй і захапленнем: Гражына Паўлоўская, Уладзімір Капцаў, Ганна Бутырчык. Другая ж частка выступоўцаў — людзі розных прафесіяў, якія натхнёна распавядаюць пра любімых аўтараў. Гэта пісьменнікі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, псіхіятр Алег Айзберг, культуролаг Максім Жбанкоў. Такім чынам у межах курсу сумясціліся розныя манеры выкладання і погляды на літаратуру.

Кожны лектар абіраў кнігу на свой густ, таму падборка атрымалася стракатая — ад напісаных тысячагоддзе таму «Нататак ля ўзгалоўя» японкі Сэй-Сёнагон да новага рамана каталонскага аўтара Жаумэ Кабрэ «Я спавядаюся». Будуць лекцыі пра культавыя творы, такія як «Лавец у жыце» Сэлінджэра, «Працэс» Кафкі або «Ганна Карэніна» Талстога, і пра тыя, якія могуць стаць адкрыццём — напрыклад, «Клуб радасці і ўдачы» Эмі Тан. Побач з мастацкімі кнігамі — дакументальны бестсэлер неўролага Олівера Сакса «Чалавек, які прыняў жонку за капялюш».

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў — прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А)

Кошт: 30 рублёў — увесь курс, 20 рублёў — чатыры лекцыі, 7 рублёў — лекцыя. Набыць квіткі можна на bezkassira.by.

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі ў FB і VK

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0