Каля мэмарыялу памяці загінулых сёньня сабраліся 45 тысяч чалавек.

У японскім горадзе Хірасіма сёньня памянулі ахвяраў атамнай бамбардзіроўкі, што адбылася 63 гады таму. Каля мэмарыялу памяці загінулых сёньня сабраліся 45 тысяч чалавек. Разам зь іншымі маўклівай малітвай памяць 140 тысячаў хірасімскай трагедыі ўшанаваў і прэм’ер-мінітсар Японіі Ясуо Фукуду.

Раніцай 6 жніўня 1945 году амэрыканскі бамбавік B-29 «Enola Gay» (камандзір экіпажу — палкоўнік Пол Тыбэтс) скінуў на японскі горад Хірасіма атамную бомбу «Little Boy» («Малы»). У выніку, непасрэдна ў момант выбуху і цягам шасьці месяцаў загінула каля 140 тысячаў чалавек, а горад быў літаральна сьцёрты з твару зямлі. Праз тры дні, скінуўшы атамную бомбу «Fat Man» («Таўстун») на горад Нагасакі, пілёт Чарльз Суіні пазбавіў жыцьця 74 тысячаў чалавек. У абодвух гарадах пераважную большасьцю ахвяраў сталі грамадзянскія асобы. Празь дзевяць дзён пасьля атакі на Хірасіму Японія капітулявала.

Паводле Радио Свобода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0