На будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Крапоткіна ў Мінску загінуў рабочы. Пра гэта TUT.BY паведамілі відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.
Фота Вольгі Плюта
На вуліцы Крапоткіна ўзводзяць царкоўны будынак. У другой палове дня з лясоў на ўзроўні 5 паверху зваліўся рабочы. Мужчыну было 47 гадоў.
«Праводзіцца даследчая праверка па факце смерці рабочага, які загінуў у выніку падзення з вышыні на будаўнічым аб'екце. На месцы працуюць следчыя, апытваюцца відавочцы. Прызначаны шэраг экспертыз», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.