Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў пратакол аб прыняцці Чарнагорыі ў НАТА і абвясціў аб гэтым Сенат Кангрэса ЗША. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Reuters.
Reuters
Падпісанне дакумента кіраўніком ЗША афіцыйна завяршыла працэдуру ратыфікацыі Злучанымі Штатамі сяброўства Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычным альянсе, паведаміла нацыянальная тэлерадыёкампанія Чарнагорыі (РТЦГ).
Цяпер дакумент павінны ратыфікаваць Іспанія і Нідэрланды. Прычым у Нідэрландах па гэтым пытанні плануецца арганізаваць рэферэндум.
Чарнагорыя атрымала афіцыйнае запрашэнне ў НАТА ў снежні 2015 года.