Прыкладна ў 17.00 будынак Слуцкага райвыканкама быў ачэплены, супрацоўнікі эвакуяваныя. Вакол міліцыя, ратавальнікі, медыкі, паведамляе Kurjer.info.
Прадстаўнікі службаў паведамілі аб вучэннях. Легенда вучэнняў такая. Паступіла арыенціроўка: намесніка старшыні райвыканкама ўзялі ў закладнікі на працоўным месцы. Кожная служба і кожнае падраздзяленне адпрацавала свае дзеянні ў такой сітуацыі.
Спачатку з «падазраваным» вяліся перамовы, а потым ён заявіў, што ў яго бомба. Як быў вызвалены намеснік старшыні, не паведамляецца.
Больш фота па спасылцы вышэй.
0
0
0
0
0
0